Лукашэнка павіншаваў тэлевядучага Леаніда Якубовіча з 70-годдзем

31.07.2015 / 09:12

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Леаніда Якубовіча з 70-годдзем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Тэлевядучы Леанід Якубовіч

«Яркі талент тэлевядучага і высокі прафесіяналізм здабылі Вам любоў шматмільённай аўдыторыі гледачоў», — гаворыцца ў віншаванні. «Няхай і ў далейшым Ваша шматгранная творчая дзейнасць дорыць людзям радасць, нясе ўпэўненасць і спакой у кожны дом, служыць умацаванню дружбы і міжкультурнага супрацоўніцтва беларусаў і расіян», — пажадаў Лукашэнка юбіляру