Меркель мае намер балатавацца на пасаду канцлера Германіі чацвёрты раз

01.08.2015 / 13:34

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель збіраецца прыняць удзел у наступных выбарах у 2017 годзе, гэта значыць пазмагацца за сваю пасаду ў чацвёрты раз.

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла нямецкае выданне Der Spiegel.

Паведамляецца, што гэта пытанне ўжо абмяркоўвалася Меркель з кіруючым дырэктарам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Клаўсам Шулерам і сакратаром гэтай партыі Петэрам Таўберам.

Па звестках нямецкага выдання, аб вылучэнні кандыдатуры Ангелы Меркель на пасаду Федэральнага канцлера ў чацвёрты раз будзе абвешчана ў пачатку 2016 года.