Такса ледзь не патанула ў мінскім вадаёме, яе дасталі ратавальнікі

10.08.2015 / 15:08

Напярэдадні ў службу выратавання звярнулася мінчанка з просьбай выратаваць яе таксу.

Як паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, падчас прагулкі па завулку Каржанеўскага сабака трапіла ў ваду. Выбрацца з вадасховішча самастойна такса не змагла.

Для таго, каб дапамагчы ёй, ратавальнікі выкарыстоўвалі гідракасцюм і штурмавую лесвіцу. Жывёлу дасталі на бераг, яна не пацярпела.

minsknews.by