І зноў жанчына зарэзала мужчыну: забойства у Гомельскім скурвендыспансеры 

12.08.2015 / 17:54

11 жніўня ў Гомельскім абласным клінічным скурна-венералагічны дыспансеры адбылося забойства. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, адна з пацыентак ўстановы аховы здароўя забіла 45-гадовага мужчыну, які таксама праходзіў тут лячэнне.

Падазраваная — 29-гадовая жыхарка Лоева, забіты — жыхар Гомеля. Падазраваная спасылаецца на тое, што была п'яная і нічога не памятае.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вечарам 11 жніўня пацыенты сустрэліся на лесвічнай пляцоўцы паміж пятым і шостым паверхам дыспансера і пасварыліся. Жанчына нанесла сваёй ахвяры нажом некалькі раненняў у грудзі і пайшла да сябе ў палату. Мужчына спусціўся на пяты паверх і папрасіў у медперсанала дапамогі, але выратаваць яго ўжо не ўдалося.

Вядзецца следства.