У Баранавічах на авіябазе сёння дзень адкрытых дзвярэй

16.08.2015 / 09:29

У Дзень вайскова-паветраных сілаў, 16 жніўня, усе ахвотныя змогуць паглядзець авіятэхніку і пафатаграфавацца з самалётамі.

— У нас можна будзе паглядзець авіяцыйную тэхніку, азнаёміцца з тэхнічнымі характарыстыкамі самалётаў і пафатаграфавацца ў іх кабінах, — распавёў баранавіцкай газеце Intex-press Сяргей Чугункоў, намеснік камандзіра па ідэалагічнай працы 61-й авіябазы.

Дзень адкрытых дзвярэй адбудзецца на аэрадроме знішчальнай авіябазы 16 жніўня, з 10-й да 13-й гадзіны.