Таццяна Барысік. Нашы словы

16.08.2015 / 22:17

Словы нашай роднай мовы ў кожнай вёсцы і сяле.
Нашы словы — гэта свята пад сталом і на стале.
Нашы словы — абгаворы на куце і па вуглах.
Нашы словы — гэта песні на хаўтурах і сталах!
Словы нашай роднай мовы памагаюць выжываць.
Бо як звяга пачалася — не спыніць і не стрымаць!
Наплявузгалі суседцы, што сусед кош бульбы ўкраў.
Пажадала, каб за бульбу дамавіны пакупляў.

Я не шмат жыву на свеце, але мне не ў навіну –
Ў вочы кажуць: «Рады бачыць!»
А за вочы: «Пракляну!»

Таццяна Барысік