ДАІ аштрафавала кіроўцу, які зладзіў басейн у багажніку аўтамабіля і ездзіў так па Мінску ВІДЭА

21.08.2015 / 08:42

ДАІ прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу, які зладзіў басейн у багажніку пікапа. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА.

Ролік з маладымі мінчукамі нядаўна стаў папулярным у You Tube. Хлопцы накрылі поліэтыленавай плёнкай багажнік пікапа і ў спёку паехалі катацца па гарадскіх вуліцах і на МакДрайв.

ДАІ высветліла асобу кіроўцы. На яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы: за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў і грузу. Хлопца аштрафавалі на 1 млн 440 тысяч рублёў (8 базавых велічыняў). Ён цалкам прызнаў віну.