Расія: даляр — 69, еўра — 78, нафта — 45,1

21.08.2015 / 21:49

tass.ru

Курс даляра на вячэрніх таргах Маскоўскай біржы ў пятніцу працягнуў рост: пасля 20:10 ён дасягнуў адзнакі ў 69 рублёў. Еўрапейская валюта таргавалася на ўзроўні 78,12 рубля.

***

Кошт ф'ючэрснага кантракта з пастаўкай у кастрычніку на нафту гатунку Brent на таргах лонданскай біржы ICE ўпаў на 3% да 45,1 даляра за барэль, апусціўшыся да мінімальнай адзнакі з сакавіка 2009 года.

Кошт нафты WTI ўпаў ніжэй за $ 40за барэль.

У пятніцу курс даляра да еўра і ены зніжаўся ва ўмовах паслаблення чаканняўуўздыму базавай працэнтнай стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмай (ФРС) на найбліжэйшым пасяджэнні ў верасні. На гэтым тыдні еўра падаражэў да даляра прыкладна на 1,5%, ена - на 1,2%.

З пачатку года і Brent, і WTI патаннелі ў сярэднім на 30%. Падзенне цаны нафты аказвае значны ўплыў на эканомікі, дзе нафтавы экспарт грае важную ролю. Да іх адносяцца Расія і Казахстан.