У «ДНР» памёр аператар Пятага канала

23.08.2015 / 18:25

Аператар расійскага Пятага канала Дзмітрый Казлоў памёр у «ДНР» ад сардэчнага прыступу.

Дзмітрыю Казлову стала блага з сэрцам падчас здымак пазіцый ўзброеных прыхільнікаў «ДНР» ў раёне пасёлка Трудоўскія.

Па словах яго калегаў, Дзмітрый памёр па дарозе ў бальніцу, смерць аператара ніяк не была звязана з яго прафесійнай дзейнасцю.