Лукашэнка наведае сёння школу №56

31.08.2015 / 10:39

Аляксандр Лукашэнка сёння наведае сярэднюю школу №56 у Мінску і прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных пачатку навучальнага года і Дню ведаў.

Новая навучальная ўстанова пабудавана ў мікрараёне Каменная горка-4 у гэтым годзе.

Тут будуць навучацца ў дзве змены звыш 1800 дзяцей пры планавай напаўняльнасці школы 1020 месцаў.

У школе створаны ўсе неабходныя ўмовы для навучання і развіцця школьнікаў, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.