У гомельскай школе невядомыя падпалілі дзверы актавай залы

01.09.2015 / 10:34

Каля 6-й гадзіны раніцы 31 жніўня гомельскія ратавальнікі атрымалі выклік у сярэднюю школу №59. Там спрацавала пажарная сігналізацыя, і вартаўнік школы паведаміў пра пажар.

Як паведамляе 112.by, у актавай зале, размешчанай на першым паверсе школы, гарэлі дзверы запаснога выхаду. Агонь пашкодзіў дзверы, але пацярпелых няма.

Асноўная версія пажару, якую разглядаюць спецыялісты, — падпал.

На навучальны працэс пажар не паўплываў. Рамонтам школа занялася самастойна.