Лукашэнка вылецеў у Кітай

01.09.2015 / 11:59

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Візіт будзе доўжыцца 1—3 верасня, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны.

У ходзе візіту прадугледжаны таксама шэраг двухбаковых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам КНР.