На ўкраінска-беларускай мяжы моцна трасуць футбольных заўзятараў

Беларускія памежнікі ды мытнікі больш старанна правяраюць цягнікі з Украіны, мужчын распытваюць, ці не заўзятары яны, ды перапісваюць іх дадзеныя ў нейкія сьпісы.

06.09.2015 / 18:35

«Вярнулася ў Маларыту цягніком Забалацьце — Берасьце. З намі ехалі футбольныя заўзятары, тыя, што былі ў Львове. Мытнікі правяралі больш дасканальна, чым звычайна. Амаль на калені станавіліся, каб кожную нашую торбу ператрэсці. Памежнікі пыталі, ці заўзятары, ды запісвалі ў нейкі спіс. У нашым вагоне было чалавек 20 заўзятараў, у тых, што бліжэй да вакзала — болей. Па іх адразу было відаць, што заўзятары — з шалікамі, сядзяць па 4—6 чалавек, нявыспаныя, усе аднаго ўзросту. Думаю, мытнікі і памежнікі былі наўмысна скіраваныя на адсочванне заўзятараў», — распавяла радыё «Свабода» Людміла Рамановіч.

5 верасьня ў Львове адбыўся футбольны матч Беларусь — Украіна. Перад матчам адбыўся супольны марш украінскіх ды беларускіх фанатаў пад лозунгамі салідарнасці. Паведамлялася, што больш за тысячу квіткоў на стадыёне было выкуплена беларусамі. Матч завяршыўся зь лікам 3:1 на карысць Украіны.