Папа Францішак спрасціў працэдуру анулявання шлюбу для католікаў

08.09.2015 / 16:34

Папа Францішак радыкальна рэфармаваў працэдуру анулявання шлюбаў у каталіцкай царкве. Рэформа дазволіць большай колькасці католікаў разводзіцца і зноў уступаць у шлюб, не парушаючы царкоўных канонаў.

corriere.it

Без анулявання католікі, якія разводзяцца і зноў уступаюць у шлюб, лічацца распуснікамі і не дапускаюцца да прычасця.

Каталіцкая царква фармальна забараняе развод, аднак муж і жонка могуць паспрабаваць даказаць, што іх шлюб ніколі і не адпавядаў патрабаванням царквы.

Ануляванне шлюбу было заблытаным, дарагім і доўгім працэсам, які быў недаступны шматлікім католікам, асабліва ў бедных краінах, дзе не было шлюбных трыбуналаў.

Рэформа ўводзіць паскораную працэдуру анулявання, калі муж і жонка не маюць пярэчанняў, дазваляе зрабіць яго без шлюбнага трыбунала, а таксама адмяняе сістэму аўтаматычных апеляцый.

Францішак заявіў, што асноўнай мэтай рэформы з'яўляецца «выратаванне душ».

Бі-бі-сі