У Мінску мужчына загінуў пад бетоннай плітай уласнага падвала

10.09.2015 / 20:18

Пашырэнне падвала каштавала жыцця 46-гадоваму мужчыну. 

Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, 9 верасня прыкладна ў 17 гадзін паступіла інфармацыя, што на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Заводскім раёне па вуліцы Украінскай у падвале гаража бетоннай плітай заваліла чалавека. 

Загінулы мужчына 1969 года нараджэння праводзіў будаўнічыя (землярыйныя) работы па паглыбленні і пашырэнні падвала гаража. Падчас работ адышла знешняя пліта падмурка пры ўваходзе ў гараж, у выніку чаго мужчына быў блакіраваны і атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. 

Рэанімацыйная брыгада, якая прыбыла на месца НЗ, пасля агляду пацярпелага канстатавала смерць. 

Выманне загінулага з-пад завалаў праводзілася да 20.36.