15-гадовая датчанка разам з хлопцам-джыхадыстам зарэзала ўласную маці, наглядзеўшыся ролікаў ІД

Дзяўчына нанесла сваёй маці мінімум 20 удараў кухонным нажом. 

16.09.2015 / 13:36

Ліза Борч, 15-гадовая датчанка

Злачынства адбылося ў кастрычніку мінулага года, але вядома аб ім стала толькі цяпер, калі суд асудзіў непаўналетнюю Лізу Борч да 9 гадоў турмы за забойства ўласнай маці. 

Як паведамляе Independent.co.uk, 15-гадовая датчанка Ліза Борч пазнаёміліся ў лагеры для бежанцаў з 29-гадовым іракцам Абдулой, пасля чаго захапілася ідэямі г. зв. Ісламскай дзяржавы. 

Хлопец Лізы, бежанец з Ірака Абдула Мухамад. За ўдзел у забойстве ён атрымаў 13 гадоў турмы, пасля чаго яго дэпартуюць з краіны

Неўзабаве, наглядзеўшыся ролікаў, дзе тэрарысты адразалі людзям галовы, Ліза пайшла на забойства ўласнай маці, у чым ёй дапамог яе бойфрэнд. 

Парачка закалола кухонным нажом жанчыну, пасля чаго дзяўчына выклікала паліцыю, паведаміўшы, што чула крык маці і «белага чалавека», які ўцякаў з дома. 

На момант прыбыцця праваахоўнікаў, дзяўчынка гулялася ў тэлефоне і глядзела відэа ў інтэрнэце. 

АГ, паводле Independent.co.uk