Сусветны банк выдзеліў Беларусі $50 млн на абсталяванне школ

18.09.2015 / 09:15

Сусветны банк выдзеліў Беларусі $50 млн на мадэрнізацыю ў сферы адукацыі, паведамляе прэс-служба Банка.

«Мэтамі праекта з'яўляюцца паляпшэнне доступу да адукацыйнага асяроддзя ў асобных агульнаадукацыйных школах і павышэнне якасці ацэнкі дасягненняў студэнтаў, а таксама развіццё інфармацыйных сістэм у сферы кіравання адукацыяй», — гаворыцца ў паведамленні Сусветнага банка.

Тэрмін пагашэння крэдыту складае 15 гадоў, ільготны перыяд — 5 гадоў.