Еўра на таргах у Мінску працягвае імкліва падаць

22.09.2015 / 10:35

На таргах у Мінску 22 верасня еўра знізіўся на 194 рублі да 19 615 беларускіх. Учора еўра упаў на 180 рублёў.

Максімальны курс еўра да беларускага рубля быў зафіксаваны на таргах 25 жніўня — 20 474, потым пачалося зніжэнне, а на таргах 11 верасня еўра вярнуўся за адзнаку ў 20 тысяч — 20 098.

Даляр сёння вырас на 27 рублёў да 17 557.

Расійскі рубель вырас на 0,3 рубля да 265,27.

nn.by