Прыватным медцэнтрам могуць дазволіць выдаваць бальнічныя

30.09.2015 / 13:46

Пра гэта паведаміў на пашыраным пасяджэнні грамадска-кансультацыйнай рады па развіцці прадпрымальніцтва і рады па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме, старшыня рады заснавальнікаў СТАА «Экамедсервіс» Уладзімір Каява.

На пасяджэнні абмяркоўвалася ўзаемадзеянне дзяржавы і бізнесу ў сацыяльнай сферы.

«Наша прапанова, накіраваная ў Міністэрства аховы здароўя і Савет Міністраў, атрымала станоўчы водгук. Да канца гэтага года гэтае пытанне будзе вырашана. І ўсе камерцыйныя арганізацыі аховы здароўя нароўні з дзяржаўнымі будуць выдаваць бальнічныя лісты, што ў значнай меры разгрузіць паліклінікі», — распавёў У. Каява.