Апублікаваныя ВІДЭА расійскіх авіяўдараў па Сірыі, зробленыя расійскімі пілотамі і сірыйскімі жыхарамі

30.09.2015 / 22:50

Вось відэа авіяўдараў, распаўсюджанае расійскім Міністэрствам абароны:

А вось відэа, знятае на месцы авіяўдараў сірыйцамі:

Усяго было зроблена каля 20 вылетаў, паведамляе расійскае Міністэрства абароны. Сірыйскія ўрадавыя СМІ паведамілі, што ўдары былі нанесеныя па правінцыях Хомс, Хама і Латакія. Ісламская дзяржава туды не пранікла, там дзейнічаюць партызаны сірыйскай апазіцыі.

Вось фота дома, разбуранага расійскім авіяўдарам.

Так выглядаў горад Хомс перад пачаткам расійскіх авіяўдараў. Ён быў адным з цэнтраў паўстання, і ўрадавыя войскі ператварылі яго ў руіны. Хомс размешчаны на дарозе з Дамаска на ўзбярэжжа.

Усю наяўную інфармацыю пра ход расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі збірае блогер Ілля Варламаў ТУТ. Ён збірае як паведамленні расійскіх, так і міжнародных СМІ, а таксама арабскіх блогераў — вычарпальная падборка.