Выбары-2015: пытанні да Таццяны Караткевіч

05.10.2015 / 09:33

Naviny.by і тэлеканал «Белсат» працягваюць серыю перадач, прысвечаных галоўнай палітычнай кампаніі года.

Мы запрашалі ўсіх кандыдатаў на галоўны дзяржаўны пост прыняць удзел у тэлевізійных дэбатах, аднак у выніку ўдзельнічаць у іх пагадзілася толькі Таццяна Караткевіч.

Ці збіраецца яна здымаць сваю кандыдатуру ва ўмовах, калі ў краіне фактычна няма выбараў? Што Таццяна Караткевіч лічыць галоўнай праблемай для жыхароў краіны? Ці на самай справе беларусы хочуць пераменаў і гатовыя да іх?

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі адказала на пытанні вядучых, а таксама прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх арганізацый Беларусі, якія сабраліся ў зале.