Пачатак тэлесерыялу аб захопе Нарвегіі Расіяй стаў самым папулярным у гісторыі нарвежскага ТВ ТРЭЙЛЕР

06.10.2015 / 09:51

Нарвежскі тэлесерыял «Акупаваныя» аказаўся самым удалым стартам у гісторыі тэлебачання скандынаўскай краіны, паведаміў тэлеканал NRK.

Першы эпізод паглядзелі 53% жыхароў краіны ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў. 

Паводле сюжэту серыяла, расійскія войскі захопліваюць нарвежскія нафтагазавыя радовішчы.

Расійскія дыпламаты ў Осла заявілі, што серыял з'яўляецца спробай напалохаць нарвежскага гледача ў традыцыях «халоднай вайны».

Еўрапейскія краіны ўсвядомілі новую пагрозу з боку Расіі пасля таго, як Масква ў 2014 год анексавала Крым і паспрабавала захапіць Данбас.

Адзін з галоўных стваральнікаў тэлесерыяла — папулярны нарвежскі літаратар Ю Нэсбё.

Сяргей Гезгала