Пяскоў заявіў, што ў функцыі уладаў не ўваходзіць падтрымка добраахвотнікаў у Сірыі

06.10.2015 / 14:00

Падтрымка расійскімі ўладамі добраахвотнікаў у Сірыі не з'яўляецца функцыяй дзяржавы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Я не думаю. Гэта не функцыя дзяржавы», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне аб магчымай падтрымцы з боку Расіі добраахвотніцкіх аб'яднанняў у Сірыі.

Між тым, ён адзначыў, што Уладзімір Пуцін «не фармуляваў свайго стаўлення» да гэтага пытання.