Нідэрландскія СМІ: У целах пасажыраў «Боінга» знойдзеныя аскепкі ракеты «Бук»

Гэта абвяргае расійскую версію, што самалёт быў збіты ўкраінскім знішчальнікам.

07.10.2015 / 09:31

У целах загінулых у авіякатастрофе малайзійскага рэйса МН17 17 ліпені 2014 у Данецкай вобласці былі выяўленыя аскепкі ракеты, выпушчанай з сістэмы «Бук». Такія вынікі папярэдняга расследавання міжнароднай групы па расследаванні катастрофы МН17, паведамляе нідэрландскае выданне NOS.nl са спасылкай на свае крыніцы.

Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то гэта будзе яшчэ адным доказам датычнасці да катастрофы расійскіх сілаў.

Як чакаецца, папярэднія вынікі расследавання катастрофы рэйса MH17 у Данецкай вобласці будуць агучаны 13 кастрычніка.

Сяргей Гезгала