Уначы ў Мінску падпалілі адразу тры аўтамабілі

08.10.2015 / 09:25

У Мінску мінулай ноччу невядомы ці невядомыя падпалілі адразу тры аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя на праезнай частцы. Здарэнне адбылося на вуліцы Лермантава пасля трэцяй гадзіны. Як паведамляе прэс-служба МНС, цалкам былі пашкоджаныя «Фольксваген Пасат» (2006 года выпуску), «Пежо 307» (2003 г. в.) і «Опель Астра» (1992 г. в.). Праводзіцца расследаванне.