10-гадовы хлопчык у Брэсце прапаў, вяртаючыся ад бабулі 

09.10.2015 / 12:16

10-гадовы Міхаіл Бураў пражывае ў Брэсце па вуліцы Маскоўскай. 8 кастрычніка прыкладна ў 15.00 ён выйшаў з дома сваёй бабулі па вуліцы Гаўрылава, 11. Але дома так і не з'явіўся. Цяпер яго пошукам займаюцца міліцыя, родныя і валанцёры атрада «Анёл».

Прыкметы: рост 147 см, нармальнага целаскладу; валасы цёмныя, вочы карыя.

Быў апрануты: чорныя штаны, чорная балонневую куртку, чорная шапка, сіняя кашуля, паласатая камізэлька, чорныя туфлі.

Пры сабе мае: заплечнік чорнага колеру з малюнкам. Пакет або торба са спартыўнай формай.