Аўтамабілісты пратэстуюць супраць свавольства ДАІ

Акцыю ля гіпэр-маркета "ProStore" наведала фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч.

15.03.2008 / 15:28

Да гіпэрмаркету "ProStore" сёньня зранку прыехалі некалькі дзесяткаў аўто, аздобленых белымі і чорнымі стужкамі, а таксама плякатамі і налепкамі з надпісам «Жывы шчыт». Аўтамабілісты такім чынам пратэставалі супраць дзеяньняў даішнікаў, якія для спыненьня п'янага кіроўцы выставілі на трасе жывы шчыт з цывільных аўто.

Прысутныя падпісаліся пад зваротам да прэзыдэнта краіны, Савету міністраў, Канстытуцыйнага суду с патрабаваньнем разабраць здарэньне і пакараць вінаватых. Пра падрабязнасьці здарэньня расказаў адзін з пацярпелых, Юры Пашкевіч. За аўтамабілістамі назіралі некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў у цывільным.

Між тым, стала вядома, што віноўнік аварыі ніколі ня меў правоў на кіраваньне аўтамабілем, але за рулём ужо 7 год. Больш таго, 27-гадовы Раман быў тройчы судзімы (у тым ліку за ўгон аўто), адседзеў агулам больш за 10 год.

Юры Пашкевіч, пацярпелы. У ягонай машыне ў момант здарэньня знаходзілася жонка і дачка. Страхавая кампанія ўжо паведаміла, што ягоны BMW не падлягае рамонту