Беларуска гадзіну прастаяла ў Маскве перад пасольствам РБ з плакатам «Хлеба, солі, зямлі, волі» ФОТАФАКТ
15.10.2015 / 18:12
Беларуска Тася Нікіценка, студэнтка маскоўскага Інстытута журналістыкі, на працягу гадзіны пікетавала пасольства Беларусі ў Маскве з плакатам «Хлеба, солі, зямлі, волі». Расійскі паліцыянт сфатаграфаваў плакат і пашпарт дзяўчыны. У астатнім пікет прайшоў без інцыдэнтаў.
Фота: facebook.com/whyfreetibet