У дачыненні прэзідэнта Бразіліі Дылмы Русеф распачата расследаванне

17.10.2015 / 13:54

Бразільская паліцыя пачала папярэдняе расследаванне парушэнняў падчас мінулагодняй выбарчай кампаніі прэзідэнта краіны Дылмы Русеф.

Як паведамляюць у прэс-службе паліцыі, справа ў дачыненні да Русеф было адкрыта яшчэ 7 кастрычніка, пасля адпаведнай пастановы Вярхоўнага суда.

Следчым трэба высветліць, ці сапраўды Русеф і віцэ-прэзідэнт Мішэль Тэмер падчас кампаніі 2014 года за перавыбранне Русеф, злоўжывалі паўнамоцтвамі. Таксама следчыя правераць крыніцы фінансавання кампаніі.

У выпадку, калі прэзідэнта палічаць вінаватай, яе перамога на кастрычніцкіх выбарах мінулага года можа быць анулявана.

Прадстаўнікі прэзідэнта справа пакуль не каментавалі.

Дылма Русеф на радзіме замяшаная ў карупцыйным скандале вакол энергетычнай кампаніі Petrobras, раду дырэктараў якой яна ўзначальвала з 2003 па 2010 год.

Па справе аб карупцыі ў Petrobras праходзяць каля 150 чалавек, у тым ліку высокапастаўленых палітыкаў, якіх падазраюць у атрыманні хабараў за падпісанне кантрактаў.

І Русеф, і яе партыя адмаўляюць яе ўцягнутасць ў карупцыйны скандал.