Лукашэнка сустрэўся з Вікторыяй Азаранка ФОТАФАКТ

17.10.2015 / 20:14

Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка сустрэўся з беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранка.

Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся фізічным станам спартсменкі, яе планамі наконт удзелу ў адказных турнірах. Вікторыя Азаранка распавяла, што ў гэтым годзе яна завяршыла ўдзел у турнірах і ў бліжэйшы час пачне падрыхтоўку да гульняў будучага года.

Кіраўнік дзяржавы і тэнісістка таксама абмеркавалі пытанні развіцця тэніса ў Беларусі і ў цэлым сусветныя тэндэнцыі ў гэтым відзе спорту.