Мінскае «Дынама» разгромна прайграла «Вільярэалу» — 0:4

22.10.2015 / 23:53

uefa.com

У матчы трэцяга туру групавога раўнду футбольнай Лігі Еўропы мінскае «Дынама» разгромна прайграла ў гасцях іспанскаму «Вільярэалу» з лікам 0:4 (Бакамбю, 17, 32, Сальдада, 61, Байі, 71).

Сёння: «Рапід» — «Вікторыя» Пльзень — 3:2

Пасля 3-х тураў: Рапід — 9, Вільярэал — 6, Вікторыя — 3, Дынама — 0.

У «Дынама» — тры паразы ў трох матчах. У першым туры мінчукі прайграла «Вікторыі» ў гасцях (0:2), у другім у Барысаве — «Рапіду» (0:1).

5 лістапада «Дынама» згуляе з «Вільярэалам» у Барысаве.

nn.by