У Мінску маюць намер ліквідаваць незаконную рэкламу на асфальце

26.10.2015 / 13:20

У Мінску маюць намер ліквідаваць незаконную рэкламу на асфальце. Пра гэта сёння ішла размова на нарадзе ў Менгарвыканкаме.

Як адзначыла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама Ніна Емяльянава, у апошні час усё большае распаўсюджванне ў Мінску атрымліваюць наземныя рэкламныя пано: на ходніках і пляцоўках перад сацыяльна-культурнымі і гандлёвымі аб'ектамі з'яўляюцца рэкламныя аб'явы, нанесеныя фарбай па трафарэце. Гэта наносіць страты эстэтычнаму выгляду сталічных вуліц, з'яўляецца парушэннем заканадаўства.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац лічыць, што такія няўзгодненыя рэкламныя аб'явы павінны быць выдаленыя, а тыя, хто іх наносіць, - прыцягнуты да адказнасці. Гэтая праца будзе ў сталіцы актывізавана.