Цэны на роўмінг у рамках ЕАЭС будуць зніжаны ў 7 разоў

30.10.2015 / 14:38

Цэны на роўмінг у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза будуць у бліжэйшы час зніжаны ў 7 разоў.

Пра гэта паведамляе tass.ru са спасылкай на кіраўніка расійскай Федэральнай антыманапольнай службы Ігара Арцем'ева.

«Сотавыя аператары, правёўшы шматмесячныя перамовы са сваімі партнёрамі ў нашых краінах, сказалі пра тое, што ад дзясяткаў працэнтаў да 7 раз, гэта значыць у разы, будуць зніжаны тарыфы на роўмінг ў самы бліжэйшы час», — сказаў ён.