Фінляндыя гарантуе грамадзянам безумоўны даход у 800 еўра

03.11.2015 / 15:05

Упраўленне сацыяльнага страхавання Фінляндыі (Kela) плануе замяніць бягучую сістэму дапамог у краіне безумоўным даходам.

У адпаведнасці з праектам, які будзе прадстаўлены ў лістападзе 2016 года, штомесяц кожны грамадзянін Фінляндыі будзе атрымліваць ад урада 800 еўра. Гэтая сума не будзе абкладацца падаткам.

Уводзіць новую сістэму мяркуецца паэтапна. На першым этапе памер штомесячнай выплаты складзе 550 еўра, пры гэтым захаваецца дзеянне часткі існуючых ільгот і субсідый. Затым будзе ажыццёўлены поўны пераход на новую сістэму.

Колькі можа працягнуцца першы этап, ва ўпраўленні не ўдакладнілі.