Памёр філосаф Андрэ Глюксман

У Францыі ва ўзросце 78 гадоў памёр філосаф і публіцыст Андрэ Глюксман.

10.11.2015 / 13:43

europa1.fr

Глюксман быў вядомым прадстаўніком французскай хвалі «новых філосафаў» і ў апошнія гады рэгулярна пісаў калонкі ў французскія газеты на розныя грамадска-палітычныя тэмы.

У 1960-х гадах ён падтрымліваў камуністычныя ідэі і прымаў заўважны ўдзел у хваляваннях 1968 у Парыжы, аднак затым стаў параўноўваць марксізм з нацызмам і апублікаваў ў 1975 годзе на гэтую тэму адзін з сваіх найбольш важных прац «Кухарка і людаед, развагі пра дзяржаву, марксізм і канцлагеры».

Глюкман крытыкаваў стаўленне да ісламскага тэрарызму як супрацьстаяння паміж мусульманамі і Захадам, адзначаючы, што мэтай ісламістаў станавіліся і іншыя мусульмане. Таксама Глюкманн выступаў у падтрымку чачэнскіх сепаратыстаў і рэгулярна крытыкаваў расейскія ўлады, а таксама ўхваляў амерыканскія ваенныя кампаніі ў Югаславіі і Іраку.