Расійскі рубель сышоў у мінус следам за нафтай, якая абнавіла мінімум з канца лета

11.11.2015 / 21:01

Курс расійскага рубля супраць даляра ўвечары ў сераду перайшоў да зніжэння на фоне ўзмоцненага падзення кошту нафты, паведамляе РІАН.

Гатунак Brent патаннеў амаль да 46 даляраў, абнавіўшы мінімум з канца жніўня. Даляр на гэтым фоне перавысіў 65 расійскіх рублёў упершыню з канца кастрычніка, еўра наблізіўся да 70 рублёў.