Макей: Беларусь супраць узмацнення любой ваеннай актыўнасці ў рэгіёне
12.11.2015 / 14:06
Беларусь супраць узмацнення любой ваеннай актыўнасці ў рэгіёне, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей журналістам пасля сустрэчы з літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам 12 лістапада ў Мінску.
«Узмацненне любой ваеннай актыўнасці па абодва бакі мяжы Беларусі і Еўрасаюза будзе, у сваю чаргу, узмацняць ваенна-палітычную напружаную сітуацыю, — сказаў Макей. — Гэта абсалютна нікому не патрэбна. Мы не можам справіцца з тлеючым украінскім канфліктам, а калі яшчэ падкінуць туды галавешкі, гэта будзе нерацыянальна».
Макей таксама дадаў, што з беларускай тэрыторыі не можа зыходзіць ніякіх пагроз міру.