На гэтым тыдні чакаецца анамальна цёплае, але дажджлівае надвор'е

16.11.2015 / 12:26

Delfi.lt

Большую частку тыдня чакаецца анамальна цёплае, але дажджлівае надвор'е. Сярэдняя тэмпература паветра будзе на 3—8 градусаў вышэй за норму.

Беларусь чакае ўплыў актыўных франтальных сістэм атлантычных цыклонаў, што адзін за адным выходзяць на заходняе ўзбярэжжа Скандынаўскага паўвострава і павольна прасоўваюцца ва ўсходнім кірунку, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак 17 лістапада, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, раніцай і днём адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, раніцай месцамі магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы -2 — +4°С, днём 3 — +8°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.

У сераду, 18 лістапада, чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе ў краіну цёплую вільготную паветраную масу і дажджы з Цэнтральнай Атлантыкі. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы 2 — +9°С, днём 6 — +13°С.

У чацвер, 19 лістапада, надвор'е істотна не зменіцца, але дыскамфорту дадасць парывісты заходні вецер. Часам чакаюцца дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы 3 — +8°С, днём 5 — +10°С.

У пятніцу і суботу Беларусь апынецца на шляху яшчэ аднаго атлантычнага цыклона, які перамесціцца на Фінскі заліў. Ён сфармуе ў гэтыя дні ветранае і дажджлівае надвор'е.

У пятніцу, 20 лістапада, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 — +8°С, днём 5 — +10°С.

У суботу, 21 лістапада, на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы мокры снег. Ноччу месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 1 — +7°С.

А ўжо ў нядзелю, 22 лістапада, пахаладае. Беларусь сыдзе ў пярэдадзень зімы.

Няўстойлівае надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску і прахалодныя паветраныя масы паўночных шырот. Месцамі кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу -4 — +3°С, днём 0 — +5°С.