Рубель сёння зноў упаў

16.11.2015 / 13:01

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 лістапада курс даляра ЗША працягнуў свой рост. Кошт амерыканскай валюты вырас на 20 рублёў — да 17.889 беларускіх рублёў, або на 0,11%.

Па дадзеных біржы, курс еўра знізіўся на 30 рублёў, або 0,16%, да 19.219 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на 1 рубель (0,37%) да 269 рублёў