Швецыя павысіла ўзровень тэрарыстычнай пагрозы да «значна высокага»

18.11.2015 / 19:12

thelocal.se

Шведская паліцыя бяспекі павышае ўзровень тэрарыстычнай пагрозы з трэцяга (высокага) да чацвёртага (значна высокага) па пяцібальнай шкале.

Як гаворыцца ў заяве паліцыі Швецыі, служба атрымала «канкрэтную інфармацыю» аб існаванні пагрозы.

Чацвёрты ўзровень небяспекі азначае, што існуе высокая верагоднасць здзяйснення нападаў.

Раней улады Даніі пасля серыі нападаў у Парыжы павысілі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.