У ЗША выпрабавалі першы ў свеце шматразовы ракетаносьбіт ВІДЭА

24.11.2015 / 17:25

Кіраўнік амерыканскай аэракасмічнай кампаніі Blue Origin Джэф Безас абвясціў аб правядзенні паспяховага выпрабавання першага ў свеце шматразовага ракетаносьбіта.

Ракета New Shepard Craft, названая так у гонар першага амерыканскага астранаўта, вывела незаселеную капсулу на вышыню 100 кіламетраў.

Па заканчэнні выпрабаванняў капсула ўдала прызямлілася на парашуце, а паскаральнікі ракеты — пры дапамозе рэактыўных рухавікоў.

Кампанія Blue Origin распрацоўвае трохмесны касмічны карабель, прызначаны для субарбітальных палётаў.

Кіраўнік Blue Origin Джэф Безас вядомы таксама як уладальнік і заснавальнік інтэрнэт-кампаніі Amazon.com.