Мінабароны Расеі абвергла знішчэнне гумканвою ў Сірыі

27.11.2015 / 10:44

Інфармацыя пра знішчэнне расійскімі самалётамі ў Сірыі гуманітарнага канвою з'яўляецца інфармацыйным ўкідам, перадае ТАСС заяву афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава.

«Укідам з'яўляюцца і паведамленні, што з'явіліся ў замежных СМІ, пра нібыта знішчэнне расійскімі самалётамі ў раёне памежнага пераходу Баб Эль-Салам калоны грузавікоў «гуманітарнага канвою» з Турцыі», — заявіў ён.

Канашэнкаў удакладніў, што на распаўсюджаных у інтэрнэце фотаздымках і відэаматэрыялах з месца падзей «адсутнічаюць якія-небудзь варонкі ад узрываў боепрыпасаў» і «няма ніякіх аскепкаў, якімі павінны былі быць пасечаны ўсе грузавікі ў выніку абстрэлу і бамбёжкі».

Учора СМІ паведамлялі, што канвой з турэцкай гуманітарнай дапамогай, які накіроўваўся ў Сірыю, трапіў пад авіяўдары ў горадзе Азаз:

Расійская авіяцыя разбамбіла турэцкі гуманітарны канвой на памежным пераходзе, 7 забітых