На МКАД аўтамабіль урэзаўся ў мачту асвятлення

30.11.2015 / 10:08

112.by

29 лістапада ў 23:50 у МНС ад пацярпелага кіроўцы паступіла паведамленне пра сутыкненне яго аўтамабіля з мачтай вулічнага асвятлення на ўнутраным кальцы 52-га км МКАД

Работнікамі МНС з салона легкавога аўтамабіля «Мэрсэдэс-Бенц С-220» з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнай прылады «Халматро» і «Вэбер» мужчына быў выратаваны. Для далейшага абследавання і ўдакладнення дыягназу пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу.