Баскетбол. «Цмокі» прайгралі «Байзансу»

30.11.2015 / 22:06

У чарговым матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ мінскія «Цмокі» прайгралі ў гасцях фінскім «бізонам» з лікам 73:76.

У «Цмокаў» ў турніры — чатыры перамогі і чатыры паразы і 8- месца (усяго гуляе 16 камандаў).

Наступны матч у Адзінай лізе ВТБ — 5 снежня на «Мінск-Арэне» супраць грузінскай «Віты», што пацярпела 10 паразаў у 10 матчах.