Макей і Сурыкаў разгледзелі графік кантактаў на «найвышэйшым узроўні»

01.12.2015 / 12:07

mfa.gov.by

1 снежня міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, а таксама графік кантактаў на найвышэйшым і высокім узроўнях, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.