Ад імені Святланы Алексіевіч распаўсюджваецца непраўдзівая інфармацыя пра напад на яе

01.12.2015 / 20:52

Фальшывыя звесткі распаўсюджваюць з акаўнта ў Твітары, заведзенага ад імя пісьменніцы. Сама яна Твітара не вядзе.

У паведамленні па-англійску ад імя пісьменніцы паведамляецца, што на яе напалі, а адказнасць за гэта ўскладаецца на беларускія ўлады. Святлана Алексіевіч, як вядома, англійскай мовы не ведае.

Нагадаем, што 7 снежня Святлана Алексіевіч у Стакгольме выступіць з нобелеўскай прамовай. Прамова пачнецца а 19:30 па беларускім часе у будынку Шведскай акадэміі (Källargränd 4). На сайце Нобелеўскага камітэта адзначаецца, што колькасць квіткоў на гэты выступ абмежаваная.

За дзень да гэтага Алексіевіч па тым самым адрасе дасць вялікую прэс-канферэнцыю.

СГ