КХЛ. «Дынама» саступіла ЦСКА

09.12.2015 / 21:55

У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» саступіла на «Мінск-Арэне» маскоўскаму ЦСКА — лідару Заходняй канферэнцыі — з лікам 1:3 (0:1, 0:1, 1:1).

Тым не менш «Дынама» застаецца на 8-м радку ў Заходняй канферэнцыі.

6. Дынама Масква — 65 (40), 7. СКА — 62 (38). 8. Дынама Мінск — 56 (39). 9. Медвешчак — 56 (40). 10. Слован — 55 (40). 11. Спартак — 50 (39).

Наступныя два матчы «зубры» правядуць у гасцях: 11 снежня супраць «Северсталі», а 13-га супраць рыжскага «Дынама».