За стырном «форда» у Брэсцкім раёне затрыманы 13-гадовы падлетак. А пасажырам была мама

Здарэнне адбылося ў ноч на суботу, паведамілі ў ДАІ Брэста і Брэсцкай вобласці.

12.12.2015 / 19:44

Фото: gaibrest.by

Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі 11 снежня каля 22:30 гадзін у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна быў спынены аўтамабіль маркі «Форд Фіеста», за рулём якога знаходзіўся 13-гадовы мясцовы жыхар.

Як высветлілася ў ходзе гутаркі з мамай кіроўцы, якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні, яна навучала сына навыкам кіравання.

Вынік «начнога катання» — грашовы штраф за перадачу кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання.