Памёр даследчык нацыяналізму Бэнэдыкт Андэрсан, аўтар кнігі «Уяўленыя супольнасці»

13.12.2015 / 13:49

Даследчык Азіі і нацыянальных рухаў Бэнэдыкт Андэрсан памёр у сваёй улюбёнай Інданэзіі на 80-м годзе жыцця.

Самая вядомая кніга Андэрсана «Уяўленыя супольнасці» (Imagined Communities) была апублікаваная ў 1983 годзе. 

Памёр ён у сне, у гатэлі на ўсходзе вострава Ява.

Андэрсан даследаваў нацыяналізм на прыкладзе Інданэзіі. Ён моцна палюбіў гэтую краіну. Але пры дыктатуры Сухарта яму забаранілі ўезд у яе. Толькі пасля падзення Сухарта і пераходу краіны да дэмакратыі ён змог вяртацца туды.