Выйшаў «Дзеяслоў» з новай аповесцю Уладзіміра Арлова

19.12.2015 / 11:03

Адным з гваздоў свежага «Дзеяслова» №6 (79) 2015 — аповесць Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам». Таксама ў нумары паэма Ніла Гілевіча «Сходка нячысцікаў», вершы Віталя Рыжкова, Леаніда Дранько-Майсюка і Дзмітрыя Дзмітрыева, творы пераможцаў літаратурнага конкурсу «Экслібрыс», старонкі з «Незавершанай аўтабіяграфіі» Уладзіміра Някляева.

Шукайце «Дзеяслоў» у кнігарнях і ў незалежных распаўсюднікаў.